21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у нашай дашкольнай установе былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны выставы кніг беларускіх аўтараў, паказаны інсцэніроўкі беларускіх народных казак.
Выхаванцы адгадвалi загадкi, з зацікаўленнасцю гулялі ў беларускія рухомыя і дыдактычныя гульні. Для бацькоў падрыхтавана кансультацыія "Размаўляйце з дзецьмі па беларуску”, даны парады “Якія кніжкі можна пачытаць дзецям”.